Спецыфіка ўжывання гранёных архітэктурных форму драўляным храмабудаўніцтве Беларусі

  • Tamara Gabrus

Анотація

Стаття присвячена параўнальнаму аналізу ўжывання гранёных форм ў драўляным
храмабудаўніцтве Беларусі і Ўкраіны, іх генезісу, семантычным і стылявым
характарыстыкам. На прыкладзе шэрагу ўніяцкіх драўляных цэркваў Беларусі адзначаны
адметнасці і ўзаемаўплывы лакальных архітэктурных школ суседніх рэгіёнаў Палесся.
Беларускія храмы, архітэктоніка якіх уключае зрубы гранёных форм, вызначаюцца раз-
настайнасцю стылявых мадыфікацый, абумоўленых гісторыка-рэлігійнай і палітычнай
сітуацыяй. У помніках перыяду барока васьмігранная форма асноўнага зруба ўжывалася
даволі рэдка, у асноўным пры будаўніцтве рэпрэзентатыўных храмаў. Больш шырока
форма актагона ўжывалася ў вянчальных масах збудаванняў у якасці барабанаў купалоў
шмат’ярусных вярхоў. Важным сацыяльным фактарам пашырэння ў беларускім драўляным
храмабудаўніцтве гранёных форм паслужыла далучэнне ўсходніх тэрыторый Вяліка-
га Княства Літоўскага да Расійскай імперыі і распаўсюджанне эстэтыкі класіцызма,
арыентаванай на антычныя ўзоры.
Ключові слова: шматгранныя архітэктурныя формы, васьмерык, актагон, шасцерык сар-
мацкага тыпу, стылявая эвалюцыя, лакальная школа

Опубліковано
2019-09-30
Розділ
САКРАЛЬНА АРХІТЕКТУРА