Каталіцкі касцёл перад абліччам сучасных маральных выклікаў
Анотація
У тэксце ўзнімаецца адна з ключавых на сённяшні дзень маральна-этычных праблем, з
якою сутыкаецца Каталіцкі касцёл – педафілія ў шэрагах святароў. Выходзячы з кароткага
аналізу з’явы педафіліі, пададзеныя канкрэтныя прыклады фактаў. У асобных параграфах
артыкула, прысвечаных гадам пантыфікату Бэнэдыкта XVI і Францішка, звяртаецца асаблі-
вая ўвага на зарадчыя сродкі і методыку барацьбы з педафіліяй у Касцёле. Не абыходзячы
істотных і вострых момантаў, аўтарам узнімаецца спроба адказаць на пытанне, у чым хаваюцца
карэнні апісаных маральных і крымінальных сексуальных злачынстваў. Чацвёрты параграф
з’яўляецца своеасабліваю рэфлексіяй на тэму магчымых сувязяў і паралеляў між педафіліяй
і гомасексуалізмам у Касцёле.
Ключавыя словы: гомасексуалізм, кананічнае права, Каталіцкі касцёл, пантыфікат, педа-
філія, сексуальныя злачынствы, эфебафілія