Іканастасы і іх выканаўцы для кафедральнага сабора Святых Пятра і Паўла ў Мінску: новыя матэрыялы пра пераабсталяванні сакральнага інтэр’ера на працягу ХІХ ст.
Анотація
У 1795 г. базыльянская царква Св. Духа ў Мінску была пераведзена ў праваслаўе, пе-
раасвечана ў гонар Апосталаў Пятра і Паўла, а з 1799 г. стала кафедральным саборам. Над
сцяннымі роспісамі, выкананнем абразоў і вырабаў іканастасаў і рам у ХІХ ст. працаваў
шэраг тагачасных жывапісцаў і разьбяроў, імёны якіх былі ўстаноўлены падчас даследа-
вання: жывапісцы Іван Раманоўскі, Гаўрыіл Зубковіч, Іван Ксенафонтаў, Іван Крукаў, Арэст
Цімашэўскі, Яўграф Сарокін і Павел Ікоў, Ягор Зотаў (1869); разьбяр – Іван Ягораў. Для
мастака Гаўрыіла Зубковіча, які ў 1846–1847 гг. працаваў над напісаннем ікон у цэнтральны
іканастас сабора і ў бакавы прыдзел, былі ўстаноўлены біяграфічныя звесткі – ён сын святара
з Пінскага павета Мінскай губерні; перш, чым паступіў у Імператарскую акадэмію мастацтваў,
вучыўся ў Літоўскай (Жыровіцкай) семінарыі.
Ключавыя словы: іканастас, жывапіс ХІХ стагоддзя, іканапісцы, разьбяры, грэка-каталіцкая
царква, праваслаўная царква, царкоўная Унія, Імператарская акадэмія мастацтваў у Санкт-
Пецярбургу