Іканастасы і прысценныя алтары ў грэка-каталіцкіх цэрквах Брэсцкага афіцыялату ў XVIIІ ст.: асаблівасці суіснавання

  • Halyna Flikop-Svyta

Анотація

Даследуюцца інтэр’еры грэка-каталіцкіх цэркваў Брэсцкага афіцыялату Уладзіміра-
Брэсцкай епархіі. На аснове гістарычных дакументаў ад 1720-ых гадоў да пачатку ХІХ ст.
былі прасочаны змены ва ўнутраным уладкаванні цэркваў. У выніку даследавання было
ўстаноўлена, што да другой чвэрці XVIIІ ст. у шэрагу храмаў інтэр’ер захоўваўся ў ранейшым
выглядзе, сфарміраваным на грэчаскі лад. За другую чвэрць гэтага стагоддзя змены, якія
адбываліся, пераважна датычыліся з’яўлення бакавых алтароў, а пры гэтым даволі часта пра-
цягвалі захоўвацца іканастасы. А вось у канцы XVIIІ ст. – пачатку ХІХ ст. ужо больш храмаў
былі абсталяваны на лацінскі лад. Ня гледзячы на гэтыя змены, паказальна, што ў Брэсцкім
афіцыялаце да моманту скасавання Уніі даволі шмат храмаў, у параўнанні з цэрквамі іншых
епархій, захоўвалі іканастасы.
Ключавыя словы: грэка-каталіцкая царква, уніяцкая царква, Брэсцкі афіцыялат, Уладзіміра-
Брэсцкая уніяцкая епархія, інтэр’ер храма, іканастас, прысценны алтар, фератрон

Опубліковано
2019-09-30
Розділ
ІКОНОГРАФІЯ